4 траўня 2024, Субота, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крама»: «Можа гэта сонца проста не хапае нам?»

10

Гурт «Крама» прэзэнтуе сваю новую песьню «З Новым годам!».

На tuzin.fm навагодняя прэм’ера ад галоўнай блюз-рокавай каманды краіны.

«Жадаю ўсім беларусам трымацца, як тое яны ўжо робяць працяглы час, а таксама каханьня па жыцьці ды посьпехаў ва ўсіх творчых пачынаньнях», — кажа Ігар Варашкевіч.

Новага альбому «Крамы» прыхільнікі каманды ўжо чакаюць пяты год. Ігар Варашкевіч на пытаньні пра новы альбом адказвае з сваёй фірмовай паўсьмешкай: «Дык Rolling Stones усё жыцьцё адны і тыя ж песьні выконваюць, а нам так хіба нельга?». Тым ня менш, гурт ужо два гады як працуе над сваім восьмым студыйным альбомам. Летась музыкі паказалі ўжо адну з новых песень на Tuzin.fm. Пад Новы 2013 год, у якім магчыма і выйдзе дыск, «Крама» прадстаўляе яшчэ адну сьвежую кампазыцыю, якая завецца «З Новым годам!». Варашкевіч напісаў яе на словы асноўнага тэкставіка гурта Зьмітра Лукашука.

Гэты трэк добравядомы тым, хто апошнім часам бывае на канцэртах «Крамы». Ужывую музыкі прадставілі яго яшчэ на сваім канцэрце ў клюбе «Рэактар» 3 лютага 2010 году. Хоць задума ўзьнікла значна раней: «Такое часта бывае, што гітарны рыф пішацца наперад за сам трэк, — кажа Ігар. — У выпадку з гэтай песьняй ён зьявіўся, можа за 10 год, а то і болей. Падобная гісторыя была і зь песьняй «Падае дождж». Музычная тэма паўстала ў сярэдзіне 90-х, а запісана яна была на шэсьць год пазьней».

«З Новым годам!» заняла з тых часоў сталае месца ў канцэртным рэпертуары «Крамы». Музыкі выконваюць яе на кожным сваім выступе, якіх праўда здараецца апошнім часам зусім няшмат. «Можа яна і не калібру «Бяжы, хлопец», але ўспрымаецца цёпла, а таму прыжылася. А то ў нас ёсьць песьні, якія мы зусім не выконваем, ці граем вельмі рэдка. А гэтую згадваем досыць часта», — кажа лідэр «Крамы».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках