4 траўня 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таемныя перастаноўкі ў КДБ?

88
Таемныя перастаноўкі ў КДБ?

У КДБ пачаліся сакрэтныя кадравыя перастаноўкі на ключавых пасадах.

Паводле крыніцы ў Радзе Бяспекі, новым кіраўніком камітэта Валерыем Вакульчыкам ініцыююцца маштабныя кадравыя перастаноўкі ва ўстанове, якія закрануць усе кіраўнічыя ўзроўні, піша блогер d-zholik.

Так, стала вядома, што ў Камітэце дзяржбяспекі з'явіўся новы начальнік галоўнай управы эканамічнай бяспекі. Ім стаў Аляксандр Церахаў.

Новы начальнік ключавой управы ў структуры цэнтральнага апарата КДБ лічыцца крэатурай генерал-маёра Івана Каржа. Менавіта пры ім Церахаў на працягу некалькіх гадоў з'яўляўся начальнікам аддзела эканамічнай бяспекі УКДБ Гомельскай вобласці ў бытнасць Каржа начальнікам управы. Дарэчы, генерал Корж і сам рыхтуецца з’ехаць у Менск на павышэнне.

Характэрна, што паводле дзейнага заканадаўства прызначэнне на пасады начальнікаў галоўных упраў КДБ ажыццяўляецца загадам старшыні Камітэта па ўзгадненні з Лукашэнкам.

Згодна з усталяванай практыкай перад непасрэднай дачай пісьмовай згоды на прызначэнне правадыр праводзіць гутарку з меркаваным кандыдатам на пасаду ў прысутнасці камер дзяржаўнай тэлевізіі, журналістаў з прэзідэнцкага пула, прэс-службы. Адначасова гутарка прадугледжвае і публічную раздачу каштоўных наказаў новым прызначэнцам. Па заканчэнні сустрэчы інфармацыя аб дачы Лукашэнкам сваёй згоды на канкрэтнае прызначэнне адразу ж агучваецца ў выданнях дзяржаўнай ТВ, размяшчаецца ў стужках інфармацыйных агенцтваў і на афіцыйным сайце правадыра. У выключных выпадках асабістая сустрэча Лукашэнкі і ўзгаднянай асобы не праводзіцца, але інфармацыя аб факце дачы згоды на прызначэнне на пэўную дзяржаўную пасаду ў абавязковым парадку агучваецца ў СМІ.

У гэтым жа выпадку кадравая пастанова аб КДБ фактычна была засакрэчаная. Паводле звестак крыніцы ў Радзе Бяспекі, новым кіраўніком КДБ ініцыююцца маштабныя кадравыя перастаноўкі ва ўстанове, якія закрануць усе кіраўнічыя ўзроўні Камітэта: намеснікаў старшыні, начальнікаў абласных упраў і галоўных упраў цэнтральнага апарата. Уласна, каб не выклікаць заўчасна віраванне ў шматтысячных шэрагах асабовага складу органаў дзяржаўнай бяспекі і не прывабіць павышанай увагі з боку грамадскасці, незалежных аналітыкаў і экспэртаў да чарговых пертурбацый у асноўнай спецслужбе краіны - непасрэдна звязаных з намерам новага кіраўніка генерала Вакульчыка пазбавіцца ад стаўленікаў свайго папярэдніка Вадзіма Зайцава і расставіць на ключавыя пасады ў камітэце свае крэатуры - уверсе і была прынятая пастанова не публікаваць інфармацыю аб перастаноўках у кіраўніцтве галоўных упраў КДБ.

Нагадаем, менавіта паводле заявы начальніка Управы КДБ Гомельскай вобласці Івана Каржа была распачатая крымінальная справа супраць сайта charter97.org у 2010 годзе.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках