26 красавiка 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч загадаў здымаць кліпы

54
Шуневіч загадаў здымаць кліпы

Першая выразная інфармацыя пра будучую рэформу органаў унутраных спраў, якая прагучала з вуснаў міністра, сімвалічная.

Упраўленне ідэалагічнай працы, якое ў цяперашні час уваходзіць у Галоўнае ўпраўленне кадраў, будзе павышана ў статусе і таксама стане Галоўным упраўленнем, піша «Народная воля».

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падчас міжведамаснай навукова-практычнай канферэнцыі дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, якая прайшла ў Акадэміі МУС.

«Гэтае падраздзяленне забяспечыць каардынацыю дзейнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па рэалізацыі палітыкі беларускай дзяржавы ў галіне ідэалогіі, правядзенню ў жыццё ключавых інтарэсаў Рэспублікі Беларусь ва ўнутрыпалітычнай сферы, цэласнасці выхаваўчага працэсу, накіраванага на фарміраванне сацыяльна сталай асобы супрацоўніка, якая мае якасці патрыёта, грамадзяніна і абаронцы Айчыны , здольнага супрацьстаяць злачыннасці, карупцыі, годна пераадольваць паўсядзённыя цяжкасці і негатыўнае інфармацыйнае ўздзеянне», - заявіў міністр, не ўдаючыся ў расшыфроўку гэтых агульных фармулёвак.

Міністр мае намер актывізаваць папулярызацыю дзейнасці органаў унутраных спраў, ініцыяваць стварэнне фільмаў, музычных і мастацкіх твораў пра міліцыю. Першы сюжэт, як заўсёды, падказала жыццё - адразу два скандалы з абвінавачваннямі супрацоўнікаў Ленінскага РУУС Менска ў катаваннях. Адсутнасць рэакцыі на такія абвінавачванні - актуальны сюжэт для праўдзівага кіно. Аб кругавой паруцы і карупцыі...

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках