10 траўня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З футбольнага клуба «Партызан» сышлі амаль усе гульцы

12
З футбольнага клуба «Партызан» сышлі амаль усе гульцы

Яны спрабуюць працаўладкавацца ў клубах Беларусі і Літвы.

Нагадаем, «Партызан» не здолеў знайсці спонсара - надзеі на «Газпрам» і Менгарвыканкам не спраўдзіліся. Учора стала вядома, што каманда не згуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Дакументы на ліцэнзаванне не падаваліся за адсутнасцю крыніцы фінансавання...

Як паведамляе сайт «Партызана», брамнік Сяргей Курганскі цяпер знаходзіцца на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры». Адразу пяцёра гульцоў першага і другога складу (Сяргей Корсак, Алег Дыбаль, Дзяніс Красоўскі, Аляксандр Кульбакі і Павел Беланоўскі) трэніруюцца ў сталічным СКВІЧ, перадае «Еўрарадыё».

Паўабаронца Зміцер Харытановіч ужо адыграў таварыскі матч за слонімскі «Белтрансгаз». Паўабаронца Іван Маеўскі і нападаючы Аляксандр Макась з новага сезона будуць выступаць за ФК «Мінск». Брамнік Уладзімір Пяцігорац і паўабаронца Антон Бубноў падпісалі кантракты з «Гарадзеяй». У гэтую каманду пераходзіць і трэнер па брамніках Сяргей Шалай. Паўабаронца Анатоль Карп знаходзіцца на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», а Аляксандр Таўканіца будзе гуляць за бабруйскую «Белшыну».

Як паведамляе «Прессбол», трое футбалістаў «Партызана» трэніруюцца з літоўскім «Каўнасам». Гэта - брамнік Дугас Барткус, паўабаронца Паскаль Мэндзі і нападаючы Рафаэль Лэдэсма.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках