16 траўня 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Безбілетнік напаў на кантралёра ў аўтобусе

53
Безбілетнік напаў на кантралёра ў аўтобусе

Замест таго, каб заплаціць штраф за безбілетны праезд, пасажыр прыгараднага аўтобуса ўдарыў жанчыну-кантралёра.

Інцыдэнт адбыўся 12 лютага ў прыгарадным аўтобусе Баранавічы-Ягадная, паведамляе intex-press.

Як паведамілі ў Баранавіцкім РАУС, 42-гадовы нецвярозы мужчына, які ехаў у госці да сваёй дзяўчыны, заснуў і праехаў патрэбны прыпынак.

У в. Перхавічы ў аўтобус увайшлі кантралёры. Зірнуўшы на прад'яўлены пасажырам квіток, яны сказалі, што прыпынак, які быў паказаны ў праязным дакуменце, пасажыр праехаў, і папрасілі заплаціць штраф.

Аднак замест таго, каб заплаціць за безбілетны праезд, мужчына падскочыў да адной з жанчын-кантралёраў і ўдарыў яе па твары.

На шчасце, на дапамогу кантралёру прыйшлі кіроўцы рэйсавага аўтобуса і аўтобуса, які вазіў кантроль. Яны скруцілі парушальніка і выклікалі міліцыю.

22 лютага на агрэсіўнага пасажыра завялі крымінальную справу па арт. 339 ККРБ (хуліганства).

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках