19 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску з рэек сышоў трамвай (Фота)

14

Сёння каля 10 раніцы ў Віцебску адбылося надзвычайнае здарэнне з трамваем - на ўчастку паміж прыпынкамі ЦЭЦ і 39-га Войска ён сышоў з рэек.

Як сталася, трамвай наехаў на кавалак рысорнага ліста ад грузавога аўтамабіля, у выніку чаго задняя частка вагона сышла з рэек. Пра гэта tut.by распавялі ў Віцебскім трамвайна-тралейбусным упраўленні.

- Гэта прамысловая зона, мабыць, ад грузавіка ў снежную кашу адваліўся кавалак рысорнага ліста, на які і наехала задняя частка вагона, - тлумачаць ва ўпраўленні. - Нічога страшнага не здарылася. Трамвай ехаў павольна і ўважлівыя ўдзельнікі дарожнага руху ўбачылі, што вагон стаў змяшчацца на паласу для аўтамабіляў і проста прытармазілі. Як толькі прыбыла аварыйная брыгада, трамвай паставілі на ход.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках