5 траўня 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Вільні звярнуўся да беларусаў: «Трэба змагацца за свабоду» (Відэа)

14

Артурас Зуокас звярнуўся з відэазваротам да жыхароў суседняй Беларусі.

«Літва і Беларусь заўсёды былі добрымі суседзямі, і я як мэр Вільні ўважліва назіраю, як жывуць людзі ў Беларусі. І скажу, што на сённяшні дзень сітуацыя ў Беларусі вельмі мяне хвалюе. Я хацеў бы, каб жыхары Беларусі, як і жыхары Літвы, маглі сябе адчуваць вольна. Маглі вольна выказваць сваё меркаванне і не баяцца, маглі свабодна і без абмежаванняў наведваць іншыя краіны. Я ўпэўнены, што моладзь Беларусі, як усе, хто разумее розніцу паміж Еўропай і Беларуссю, ведаюць, што трэба рабіць. Трэба змагацца за свабоду, трэба быць актыўнымі.

На жаль, сёння адносіны паміж Беларуссю, Літвой і краінамі ЕЗ дастаткова складаныя. Важна, каб вашыя афіцыйныя ўлады пачулі голас новага пакалення Беларусі, тых людзей, якія змагаюцца за сапраўдныя правы. Я думаю, што гэты складаны перыяд рана ці позна скончыцца. Упэўнены, што вы зробіце ўсё, што трэба, каб прэзідэнт вашай рэспублікі змяніў сваю палітыку і ўсё-ткі пачуў галасы сваіх грамадзянаў, а таксама суседзяў.

Я ўпэўнены, што ў будучыні вас чакаюць толькі добрыя перамены і ўпэўнены, што гэты складаны перыяд скончыцца, і мы зможам наведваць адзін аднаго без праблем на мяжы. Я вас запрашаю прыехаць у Вільню. З задавальненнем мы прыедзем да вас у госці ў Менск, таму што ўсё ж такі наша гісторыя агульная. Нам ёсць аб чым пагаварыць: пра нашае мінулае, і як суседзі мы можам стварыць добрую будучыню», - заявіў мэр сталіцы Літвы ў інтэрв'ю прэс-службе моладзевай ініцыятывы StudAlliance.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках