5 траўня 2024, Нядзеля, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Financial Times»: Грошы Кадафі могуць быць і ў Беларусі

15
«Financial Times»: Грошы Кадафі могуць быць і ў Беларусі

Лівійскія ўлады спрабуюць знайсці грошы, укладзеныя ранейшым рэжымам у іншыя краіны.

Адзін з нямногіх людзей, які мог бы распавесці пра гэта, - Башыр Салех Башыр. Менавіта ён займаўся ўкладаннем сродкаў, атрыманых ад гандлю лівійскай нафтай, паведамляе газета «Financial Times».

Прыводзім вытрымкі з артыкула (пераклад charter97.org).

Адзін з самых надзейных памочнікаў палкоўніка Кадафі аб'ездзіў Афрыку і ўвесь свет на працягу многіх гадоў, курсіруючы паміж пяцізоркавымі гатэлямі і прэзідэнцкімі палацамі і марнуючы мільярды даляраў на інвестыцыі.

Потым, неўзабаве пасля падзення рэжыму Кадафі, Башыр Салех Башыр і ягоныя сакрэты зніклі. Некаторыя кажуць, што былы кіраўнік лівійскага Афрыканскага інвестыцыйнага фонду хаваецца ў адной з краін Афрыкі, хтосьці лічыць, што ён знаходзіцца ў Парыжы пад заступніцтвам магутных сяброў.

Злоў збеглага фінансіста можа дапамагчы новым лівійскім уладам у знаходжанні каля 7 мільярдаў даляраў ЗША, схаваных на сакрэтных рахунках, якія зараз вельмі неабходныя эканоміцы краіны.

Башыр выкарыстаў лівійскія грошы выключна па ўказанні Кадафі, ён укладаў іх у гатэлі ці здабычу мінеральных рэсурсаў. Некаторыя эксперты і фінансісты называюць фонд найбуйным інвестарам у Афрыцы.

Таксама фонды ажыццяўляюць інвестыцыі ў такія краіны, як Беларусь і Украіна, якія адрозніваюцца непразрыстасцю сваёй эканомікі.

«Я не маю нават чвэрці інфармацыі, якая ёсць у гэтага чалавека. Ён адзіны ў Лівіі, хто ведае ўсе дэталі інвестыцыйнай палітыкі краіны», - кажа Абдэль-Хамід аль-Жaдзі, лівійскі банкір, які працаваў з урадавымі чыноўнікамі і расследаваў фінансавыя выдаткі ўрада Кадафі.

Вядома, што фонд афіцыйна працаваў пад кантролем лівійскага інвестыцыйнага ўпраўлення. Аднак чыноўнікі ўпраўлення зараз не могуць знайсці ўсіх дакументаў, якія тычацца ягонай дзейнасці. «Інвестыцыйнае ўпраўленне не мае ніякай інфармацыі аб тым, куды яны інвеставалі, - кажа высокапастаўлены чыноўнік. - Ніхто не мог проста так падысці да іх і спытаць куды яны ўкладаюць грошы. Цяпер мы не маем падрабязнай раскладкі па інвестыцыях».

Новы ўрад Лівіі асцерагаецца, што грошы, укладзеныя рэжымам Кадафі ў іншых краінах, пра якіх няма інфармацыі, не будуць вернутыя.

«Гэта лівійскія грошы, а не грошы Кадафі, грошы лівійскага народа», - кажа Ашура бен Хаяль, міністр замежных спраў Лівіі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках