18 траўня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удакладненне: У Лівіі затрымана трое беларусаў

9
Удакладненне: У Лівіі затрымана трое беларусаў

Абвінавачванні ў дапамаганні Кадафі прад'яўленыя тром беларусам, двум расейцам і 19 украінцам.

Суд над імі праходзіць недалёка ад Трыпалі на базе лівійскага апалчэння, паведамляе агенцтва Angola Press (пераклад - charter97.org) са спасылкай на лівійскія крыніцы. Усім затрыманым у панядзелак было прад'яўленае абвінавачванне ў нападах на мірных жыхароў і абслугоўванні ракет «зямля-паветра», якімі збіваліся самалёты НАТА. Група наймітаў была затрыманая падчас ваенных дзеянняў восем месяцаў таму.

Усяго, па дадзеных лівійскіх уладаў, у краіне было затрымана каля 5000 замежных баевікоў, якія ваявалі на баку Кадафі. Большасць з іх - з краін Афрыкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках