18 траўня 2024, Субота, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забарона на ўвоз беларускага мяса ва Украіну падоўжаная да 9 красавіка

1
Забарона на ўвоз беларускага мяса ва Украіну падоўжаная да 9 красавіка

Рашэнне аб магчымым зняцци абмежаванняў на пастаўку беларускай мяса-малочнай прадукцыі ва Украіну будзе прымацца пасля 9 красавіка.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны Анатоль Асадчы.

«Да 9 красавіка павінныя быць прадастаўленыя вынікі праведзенага ў Беларусі аўдыту», - адзначыў прэс-сакратар.

Як паведамлялася раней, 30 сакавіка ў Беларусі была завершаная праца інспектараў Дзяржветфітаслужбы Украіны па правядзенні аўдыту сістэмы дзяржаўнага кантролю пры вытворчасці малочных і мясных прадуктаў. Украінскія спецыялісты вывучылі працу РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» Міністэрства аховы здароўя, ДУ «Беларускі дзяржаўны ветэрынарны цэнтр» Мінсельгасхарча, шэрагу ўпраўленняў ветэрынарыі камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў і дзяржаўнай ветэрынарнай службы Уздзенскага і Гомельскага раёнаў. Акрамя гэтага, наведалі шэраг беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў. Беларускі бок адзначыў, што «рашэнне аб зняцці абмежаванняў на ўвоз ва Украіну беларускай мяса-малочнай прадукцыі па выніках аўдыту будзе прымацца Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службай Украіны ва ўсталяваным парадку, пра што беларускі бок будзе апавешчаны па дыпламатычных каналах».

Украіна 1 сакавіка часова прыпыніла ўвоз на сваю тэрыторыю з Беларусі жывёл, а таксама мясной прадукцыі з-за асцярогі распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. Таксама з-за сістэматычных парушэнняў, па заяве ўкраінскага боку, ветэрынарна-санітарных патрабаванняў (перавышэнне максімальна дапушчальных узроўняў рэшткаў ветэрынарных прэпаратаў у малочных прадуктах) быў часова прыпынены ўвоз беларускага малака і малочных прадуктаў. Украінскі бок заяўляе, што абмежаванні звязаны не з якасцю прадукцыі, а з яе бяспекай.

На сустрэчы кіраўніка Дзяржветфітаслужбы Украіны Івана Бісюка і галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі Юрыя Піваварчык,а якая прайшла ў Кіеве 2-3 сакавіка, беларускі бок быў паінфармаваны аб выяўленых фактах. Пры гэтым галоўнаму дзяржветінспектару Беларусі быў перададзены пералік пытанняў, аператыўны адказ на якія павінен быў паскорыць рашэнне праблемы.

«Лічым, што больш хуткае ўрэгуляванне праблемных пытанняў, якія ўзніклі ў частцы паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі ва Украіну, наўпрост залежыць ад эфектыўнага дыялогу паміж ветэрынарнымі службамі абедзвюх дзяржаў і аператыўнага рэагавання на ўзаемныя запыты», - гаварылася ў заяве Дзяржветслужбы Беларусі, распаўсюджанай 14 сакавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках