18 траўня 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Юрый Саенка: Місія касцёла - духоўная, а не палітычная

21
Ксёндз Юрый Саенка: Місія касцёла - духоўная, а не палітычная

Святар пракаментаваў жаданне Лукашэнкі зрабіць касцёл пасярэднікам у адносінах з Захадам.

«Гэтую пазіцыю можна разглядаць, напэўна, як нейкае жаданне прэзідэнта. Але мы выконваем свае функцыі, якія ляжаць у духоўнай сферы. Асноўная мэта нашага знаходжання ў Беларусі і наогул мэта каталіцкага касцёла - гэта, вядома, духоўны бок, а не палітычныя справы. Ён, можа быць, проста меў на ўвазе, што Мальтыйскі ордэн, як моцная каталіцкая абшчына, будзе наладжваць такія адносіны. Але што тычыцца палітыкі, то мы ёю займацца не будзем і не маем нават такога права, таму што гэта не нашая прэрагатыва. Для нас асноўнае - выконваць сваю працу, таму што ёсць яшчэ шмат прабелаў у розных напрамках дзейнасці, у духоўнай сферы», - сказаў Юрый Саенка у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка, прымаючы ў Менску амбасадара суверэннага Мальтыйскага Ордэна Паўля Фрыдрыха фон Фурхера, заявіў, што каталіцкая царква недапрацоўвае ў наладжванні стасункаў паміж Беларуссю і Заходняй Еўропай.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках