18 траўня 2024, Субота, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінін: Беларусь і Расея дамовіліся па авіяперавозках

23
Калінін: Беларусь і Расея дамовіліся па авіяперавозках

Менск і Масква дамовіліся аб авіяперавозках на летні перыяд.

Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін заявіў 9 красавіка на перамовах з намеснікам міністра транспарту РФ Валерам Акулавым, перадае «Тэлеграф».

Разам з тым, адзначыў беларускі віцэ-прэм'ер, «хацелася б, каб мы дамаўляліся адразу на пяцігодку, а не на летні або зімовы перыяд».

Па словах намесніка кіраўніка ўрада, Беларусь прапанавала Расеі стварыць адзіныя ўмовы для выканання пасажырскіх і грузавых авіяперавозак, «у тым ліку выкарыстоўваючы выгаднае транзітнае размяшчэнне нашых краін». «Галоўнае тут - кансалідаваць нашыя намаганні», - падкрэсліў Анатоль Калінін.

«Тыя рознагалоссі, што былі, не робяць нам гонару ў адносінах да пасажыраў. Спрэчка, якая паўстала паміж авіяперавозчыкамі, паўстала на роўным месцы», - канстатаваў віцэ-прэм'ер і адзначыў, што ў пагоні за эканамічным эфектам авіяперавозчыкі дзвюх краін не павінныя забывацца на неабходнасць забеспячэння бяспекі перавозак.

Нагадаем, генеральны дырэктар кампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў заявіў 7 красавіка, што ў канфлікце паміж авіяцыйнымі ўладамі Беларусі і Расеі бакі кіруюцца выключна інтарэсамі бізнесу.

«Белавія» ужо заявіла пра намер аспрэчыць у Гаспадарчым судзе АЭП рашэнне расейскіх авіяцыйных уладаў аб забароне на рэйсы «Белавія» ў рэгіёны Расеі з 13 красавіка і працягнуць выкананне рэйсаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках