19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Украіна можа апынуцца ў становішчы Беларусі

6
Карл Більт: Украіна можа апынуцца ў становішчы Беларусі

Міністр замежных спраў Швецыі папярэдзіў пра наступствы выбару «беларускага шляху» кіраўніцтвам Украіны.

«Я павінен шчыра сказаць, што наведванне або ненаведванне футбольных гульняў - не галоўны інструмент еўрапейскай палітыкі. Я думаю, мы маем больш моцныя інструменты, якія можам ужыць», - сказаў Карл Більт.

Разам з тым ён адзначыў, што ў выніку рашэнне аб далейшым развіцці Украіны будзе залежыць ад пазіцыі афіцыйнага Кіева, перадае УНІАН.

«У выніку, гэта лідары Украіны павінныя вырашыць, хочуць яны павесці краіну ў напрамку Польшчы ці ў напрамку Беларусі. І, адпаведна, наступствы будуць залежыць ад іх выбару. Калі яны хочуць ісці па еўрапейскім шляху, то гэта будзе перавагай для грамадства Украіны. Калі ж яны хочуць прывесці краіну да Беларусі - о`кей, яны прыйдуць у Беларусь», - сказаў міністр замежных спраў Швецыі.

Паводле яго, Еўразвяз дастаткова выразна заявіў Украіне пра важнасць вяршэнства права. «Палітыка помсты не мае месца ў еўрапейскай палітыцы», - падкрэсліў Карл Більт.

Ён таксама нагадаў, што ўвосень ва Украіне адбудуцца парламенцкія выбары, за якімі ЕЗ плануе ўважліва сачыць.

Міністр таксама адзначыў, што ў выпадку Украіны гаворка ідзе не толькі аб працэсе ў дачыненні да былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка. «Мы маем некалькі так званых судовых працэсаў, якія ўплываюць на вынік, і, вядома, стаўленне да яе непрымальнае, гэта - гуманітарнае пытанне», - сказаў Карл Більт.

Нагадаем, сёння Рада міністраў замежных спраў ЕЗ плануе разгледзець пытанні адносінаў з Украінай, у прыватнасці, пытанне будучага Пагаднення аб асацыяцыі, а таксама пытанне наведвання палітыкамі матчаў Еўра-2012 ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках