19 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Times публікуе карыкатуры на Лукашэнку (Фота)

1

Амерыканскае выданне апублікавала карыкатуры - кадры з сатырычных мультфільмаў пра беларускага дыктатара.

Амерыканская газета The Washington Times (пераклад - charter97.org) распавяла аб тым, як беларусы высмейваюць дыктатара з дапамогай інтэрнэт-тэлебачання. У якасці ілюстрацыі выданне апублікавала кадры з сатырычных мультфільмаў, знятых АРУ ТБ, галоўным героем якіх выступае беларускі дыктатар.

Аляксандр Лукашэнка, надзьмуты расейскім газам. Фільм прысвечаны залежнасці Лукашэнкі ад паставак танных энерганосьбітаў з Расеі.

Беларускі дыктатар зарабляе велізарныя грошы на перапродажы прадуктаў нафтаперапрацоўкі, у той час, як жыхары краіны жывуць у беднасці.

Былы канцлер Германіі Герхард Шродар і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін дамаўляюцца аб пастаўках газу. Лукашэнка разлічвае добра зарабіць на гэтай угодзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках