4 траўня 2024, Субота, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэнэ Фазэль умыў рукі

65
Рэнэ Фазэль умыў рукі

Прэзідэнт МФХ прапанаваў палітыкам вырашаць праблемы з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

Сёння раніцай прэзідэнт МФХ Рэнэ Фазэль выступіў на адкрыцці кангрэса МФХ ў Хельсінкі. Большая частка ягонай прамовы была прысвечаная дыскусіі аб пераносе ЧС-2014 з Менска. Рэнэ Фазэль выступіў супраць змены месца правядзення турніру, паведамляе сайт МФХ (пераклад - charter97.org).

«Кожны чалавек мае права выказваць сваё меркаванне аб тым, што ён лічыць важным. МФХ на працягу года атрымала шмат зваротаў з заклікам аб пераносе месца Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года з Беларусі. Мы паважаем іх прыхільнасць сваёй справе.

Не думаю, што хтосьці тут выступае супраць парушэння дэмакратыі і правоў чалавека. Нашая арганізацыя па вызначэнні з'яўляецца дэмакратычнай і дае магчымасць выказацца ўсім сваім сябрам», - сказаў ён.

Разам з тым, прэзідэнт МФХ лічыць, што федэрацыя і спартоўцы не павінныя замяняць сабой палітыкаў і рабіць іхнюю працу.

«Нас не павінныя выкарыстоўваць у якасці марыянетак палітыкаў і актывістаў. Мы не можам і не павінныя быць палітычным інструментам. У той час як палітыка вельмі часта з'яўляецца полем для канфрантацый і рознагалоссяў, спорт павінен выступаць за прымірэнне і адкрыццё новых межаў. Для вырашэння палітычных пытанняў у нас ёсць палітыкі», - адзначыў Рэне Фазэль.

На думку прэзідэнта МФХ, любыя байкоты абясцэньваюць асноўныя спартовыя ідэі.

У канцы свайго выступу Рэнэ Фазэль прапанаваў выслухаць іншыя думкі з нагоды пераносу мерапрыемства з Менска. Зараз на кангрэсе МФХ працягваюцца дыскусіі пра гэта.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках