4 траўня 2024, Субота, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» звольнілі з працы

35
Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» звольнілі з працы

Юлія Сцяпанава працавала ў Менску ў шведскай кампаніі «Scandinavian uk machines».

Кампанія займаецца продажам бетонных заводаў і спадарожнага будаўнічага абсталявання. Праца ажыццяўлялася дыстанцыйна, зносіны з дырэктарам праходзілі праз скайп. Напярэдадні звальнення ў Юліі Сцяпанавай адбылася размова з дырэктарам - абмяркоўвалі датычныя працы планы на будучыню. У панядзелак на «лятучцы» дырэктар фірмы Сямён Шапкін, які сам пражывае ў Швецыі, але нарадзіўся ў былым Савецкім Саюзе, паведаміў, што яго не задавальняе праца Юліі і праз два тыдні яна будзе звольненая.

«Дзіўна казаць пра «не задавальняе», таму што ёсць абавязковы план, які я выконвала. Таксама абавязковай умовай працы былі штотыднёвыя падрабязныя справаздачы аб праведзенай працы - пытанняў па іх ніколі не ўзнікала. Да таго ж, існуюць штрафныя санкцыі ў памеры 10% ад заробку, якія прымяняюцца ў выпадку скажэння справаздачнасці, невыканання плана прац або пачатку працы са спазненнем да 10 хвілін. За час працы да мяне такія ні разу не ўжываліся, - паведаміла charter97.org Юлія Сцяпанава. - Я прывяла гэтыя аргументы і спытала, ў чым прычына майго звальнення. Дырэктар у рэшце рэшт адказаў: «Тое, чым вы займаецеся».

Кантракт з Юліяй Сцяпанавай быў працягнуты да 31 снежня 2012 года. У Беларусі ўжо стала традыцыяй звальненне па палітычных матывах. Выклікае здзіўленне, чаму па гэтым шляху пайшла еўрапейская фірма. На думку актывісткі, прычынай сталі кантракты, якія ёсць у фірмы з беларускімі прадпрыемствамі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках