29 красавiка 2024, панядзелак, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнер Мускі абскардзіць прызыў у войска

9
Палітжаўнер Мускі абскардзіць прызыў у войска

15 мая моладзевага актывіста Міхаіла Мускага адправілі з ЦІП на вул. Акрэсціна ў ваенную частку пад канвоем для праходжання тэрміновай службы.

Зараз ён знаходзіцца ў ваеннай частцы № 22313 (Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Бароўка), піша сайт кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі».

У сваю чаргу Міхаіл Мускі каля месяца таму накіроўваў заяву з патрабаваннем замены тэрміновай службы на альтэрнатыўную, але атрымаў адмову. Пасля чаго была накіраваная скарга ў суд Нясвіжскага раёна, дзе на падставе наяўнасці заявы на праходжанне АГС, патрабавалася адмяніць рашэнне прызыўной камісіі.

Па законах Рэспублікі Беларусь, як толькі скарга рэгіструецца ў судзе, рашэнне прызыўной камісіі прыпыняецца. Такім чынам і накіраванне Міхаіла на праходжанне тэрміновай службы да разгляду скаргі ў судзе было незаконным.

Сам разгляд скаргі на рашэнне прызыўной камісіі адбудзецца 1 чэрвеня ў Нясвіжскім раённым судзе (вул.Садовая, 11) а 11-й.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках