29 красавiка 2024, панядзелак, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітпрызыўнік Міхаіл Мускі служыць у артылерыйскіх войсках

14
Палітпрызыўнік Міхаіл Мускі служыць у артылерыйскіх войсках

Актывіст «Маладога Фронту» Міхаіл Мускі, які быў па палітычных матывах прызваны ў войска, знайшоўся ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна.

Міхаіл Мускі з 16 мая не выходзіў на сувязь. Улічваючы апошні збег абставінаў, паплечнікі вельмі хваляваліся за актывіста, піша сайт «Маладога Фронту».

Бароўка - пасёлак гарадскога тыпу. Артылерыйская вайсковая частка, дзе праходзіць службу Мускі, знаходзіцца ў 2-3 км ад самага пасёлка. Раней палітпрызыўнікоў ў ёй не было. Таму, каб даведацца крыху больш пра вайсковую частку, актывісты звязаліся з жыхарамі Бароўкі.

Нейкіх асаблівых звестак не атрымалі. Але выпадкова выйшлі на аднаго з афіцэраў часткі. Мужчына паведаміў, што частка ў даволі добрым геаграфічным становішчы, лёгка знайсці, бо ёсць прамая добрая дарога. На пытанне пра «дзедаўшчыну» адказаў так:

«Дзедаўшчыны» тут ужо даўно няма. Але часам выкарыстоўваецца ў выхаваўчых мэтах».

23 мая Міхаіл здолеў патэлефанаваць паплечнікам з нумара свайго саслужыўца. Асабісты тэлефон актывіста канфіскавалі, як толькі Міхаіл прыехаў у частку.

Міхаіл Мускі быў прымусова забраны на службу ў войска па палітычных матывах і з парушэннямі заканадаўчай працэдуры.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках