28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць спыніць незаконныя арышты апазіцыянераў

4
Праваабаронцы патрабуюць спыніць незаконныя арышты апазіцыянераў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабіў заяву з нагоды бесперапынных арыштаў моладзевых актывістаў.

Сайт ПЦ «Вясна» прыводзіць тэкст заявы:

«Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджае незаконнае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Крэменецкага  Зміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронца Алега Волчака.

Канстатуем, што ў Беларусі ўкаранілася ганебная  практыка прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзі адміністратыўнага арышту грамадскіх актывістаў.

Мы заяўляем, што сістэматычнае асуджэнне грамадзкіх дзеячоў на падставе сфальсіфікаваных матэрыялаў аб адміністратыўным правапарушэнні за дробнае хуліганства з’яўляецца злачыннай формай адвольных затрыманняў. Прыкра, што ў гэты незаконны пераслед ўцягнутыя не толькі органы ўнутраных справаў, але і суды, якія выносяць прысуды на падставе непраўдзівых матэрыялаў.

Так, Мускі Міхаіл, Крэмянецкі Зміцер, Дземідзенка Мікалай агулам толькі за вясну 2012 года незакона былі асуджаны на 37 сутак адміністратыўнага арышту, а Павел Вінаградаў і Алег Волчак двойчы асуджаліся на падставе сфальсіфікаваных супрацоўнікамі міліцыі матэрыялаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» лічыць, што ўсе ўзгаданыя асобы незаконна  і неаднаразова пазбаўляліся волі на працяглы тэрмін, і таму могуць на перыяд свайго затрымання лічыцца палітычнымі вязнямі. Іх пераслед носіць выключна палітычны характар і звязаны з іх грамадска-палітычнай дзейнасьцю.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» настойліва патрабуе:

-   неадкладнага спынення практыкі адміністратыўнага пераследу і незаконага асуджэння грамадскіх актывістаў па сфальсіфікаваных абвінавачваннях;

-   прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых службовых асоб у незаконых асуджэннях;

-  кампенсацыі страты здароўя і маральных пакутаў усім незакона асуджаным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках