Паводле плану? (Фота)
21- 19.06.2012, 12:59
У верасні плануецца адкрыць тры станцыі Маскоўскай (першай) лініі Менскага метрапалітэна.
Але ці паспеюць будаўнікі?
Свае дзверы павінныя адчыніць станцыі «Пятроўшчына», «Міхалова» і «Грушаўка». Як вядома, падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве гэтага ўчастка метрапалітэна пачаліся ў 2005 годзе. Ягоная працягласць складае 5,2 кіламетра. Яшчэ адну станцыю - «Малінаўка» - адкрыюць у 2013 годзе.
Аднак самі будаўнікі сумняюцца, што планы атрымаецца рэалізаваць. Верасень наступае на пяткі, а яшчэ нават рэйкі не завезлі на аб'ект. Пра тое, што праблемы ёсць, можна судзіць і таму, што з журналістам «Народнай волі», які на днях праехаўся па аб'ектах, ніхто з начальства не захацеў размаўляць. Маўляў, трэба мець адпаведны дазвол. Таму атрымалася толькі засняць будоўлю.