2 траўня 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты калійных угнаенняў павысяць на 30%

3
Кошты калійных угнаенняў павысяць на 30%

Кошты калійных угнаенняў на ўнутраным рынку Беларусі могуць павысіцца на 30% ужо з 1 ліпеня.

Пра гэта паведаміў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанні дэпутатаў, перадае БелТА.

«Магчыма, на ўнутраным рынку з 1 ліпеня мы падымем кошты калійных угнаенняў», - сказаў Уладзімір Сямашка.

Сёння ў Беларусі рэалізуецца 1,5 млн т калійных угнаенняў. Беларускія спажыўцы плацяць $14-16 за адну тону калію, у той час як сусветная цана на яго - $450 за тону. «Гэта збівае наш бізнес», - лічыць Уладзімір Сямашка і такім чынам тлумачыць неабходнасць павышэння коштаў.

Да стварэння Беларускай калійнай кампаніі краіна шмат губляла пры продажы калію на знешнім рынку. Зараз рэнтабельнасць продажаў складае 284%. У 2011 годзе БКК рэалізавала на знешнім рынку 7,78 т калію. ААТ «Беларуськалій» было загружанае па магутнасцях на 100%. Ствараецца кампанія «Саюзкалій», якая дазволіць ажыццяўляць продаж яшчэ больш эфектыўна, расказаў Уладзімір Сямашка.

У цяперашні час доля Беларусі на сусветным рынку калію складае 18%. Усяго ў свеце вырабляецца 50 млн т калійных угнаенняў за год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках