29 красавiка 2024, панядзелак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрыеў: План ёсць, але людзей вельмі не хапае...

100
Дзмітрыеў: План ёсць, але людзей вельмі не хапае...

Кіраўнікі кампаніі «Гавары праўду» заяўляюць, што яны супраць байкоту «парламенцкіх выбараў».

«Я ўпэўнены, дзеля ўлады абыякава, ці байкатуе апазіцыя выбары ці ўдзельнічае ў іх. Гэта мы самі прыдумалі такі падзел, для вузкакарпаратыўных задач», - такое меркаванне ў сваім блогу на сайце «Беларускі партызан» выказаў адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

«Мне не зразумелая і не падаецца паспяховай любая тактыка «на выключэнне». Замест таго, каб адгаворваць «апатычны» грамадзянаў кудысьці ісці, больш правільна было б выдаткаваць ўсе сілы і рэсурсы, каб угаварыць іх прыйсьці. Грамадства і так пасіўнае, яго трэба актывізаваць і ўцягваць у працэс, каб у тым ліку прыйсці да сітуацыі, калі сам працэс стане яму цікавы, - піша Дзмітрыеў. - Удзел у выбарах ці любым іншым грамадзянскім або палітычным працэсе - ёсць аснова грамадзянства і грамадзянскай пазіцыі. Трэба ўдзельнічаць. Не важна кім : назіральнікам, сабраўшы 10 подпісаў, або сябрам участковай камісіі, кандыдатам, - але трэба прыйсці і паглядзець сваімі вачыма, «што такое палітыка».

Паводле яго, «стратэгічная палітычная задача - праз кансалідацыю «новай большасці» вакол адзінага парадку змяніць расстаноўку сіл у грамадстве і прадстаўленне іхніх інтарэсаў».

«Дзеля мяне не важная і страшная легітымізацыя Лукашэнкі, таму як гэта і так існуе. Нам важная легітымізацыя дэмакратычных сіл у вачах грамадзянаў і легітымізацыя перамен, якія так патрэбныя краіне.

Таму мы ўдзельнічаем у выбарах, і будзем рухацца наперад, крок за крокам, заваёўваючы давер «новай большасці». План ёсць, бачанне таксама. Не хапае людзей, вельмі...», - рэзюмуе Дзмітрыеў.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках