6 траўня 2024, панядзелак, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што здарылася з новым самалётам Лукашэнкі? (Фота)

172

(абноўлена) У Эквадор дыктатар прыляцеў на чужым самалёце.

Мяркуючы па фотаздымках, Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Эквадор на венесуэльскім самалёце.

У аэрапорце прайшла цырымонія афіцыйнай сустрэчы, паведамляе БелТА. Праграмай візіту сёння запланаванае ўскладанне Аляксандрам Лукашэнкам вянка да манумента Героям Незалежнасці.

Заўтра адбудзецца сустрэча беларускага кіраўніка з прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада. Плануецца, што яны пагутараць ў вузкім фармаце, затым да іх далучацца сябры дэлегацый. Па выніках перамоў прадугледжваецца падпісанне міжнародных дакументаў.

Нагадаем, у турнэ па краінах Лацінскай Амерыкі беларускі кіраўнік адправіўся на эксклюзіўным Boeing 767, які раней належаў Туркменбашы. Boeing 767 300ER - гэта далёкамагістральны шырокафюзеляжны авіялайнер. У мадыфікацыі 300ER максімальная далёкасць складае 11065 км, максімальная ўзлётная маса - 186,9 тоны. Гэта быў першы палёт авіялайнера з новым уладальнікам на борце.

Напісаць каментар 172

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках