29 красавiка 2024, панядзелак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнагорыя пачала перамовы аб уступленні ў Еўразвяз

8
Чарнагорыя пачала перамовы аб уступленні ў Еўразвяз

Рашэнне аб пачатку перамоваў з Чарнагорыяй было прынятае на саміце Еўразвяза ў Бруселі, які праходзіў 28-29 чэрвеня.

Чарнагорыя фармальна пачала перамовы аб уступленні ў Еўразвяз, перадае Reuters. «Чарнагорыя ўжо шмат чаго дамаглася. Але трэба зрабіць яшчэ болей. Неабходна будзе дамагчыся лепшых вынікаў адразу ў некалькіх абласцях на наступным этапе, перш за ўсё, у забеспячэнні асноўных правоў і свабод, а таксама ў судовай сферы», - сказаў еўракамісар па пашырэнні Штэфан Фюле.

Чарнагорыі таксама неабходна больш увагі надаваць барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, адзначыў чыноўнік.

Эксперты адзначаюць, што перамовы аб уступленні ў ЕЗ могуць зацягнуцца на некалькі гадоў.

У Чарнагорыі пражываюць каля 680 тыс. жыхароў. Асновай эканомікі з'яўляецца турызм і жыллёвае будаўніцтва. Сярод дзяржаў, што раней былі часткай Югаславіі, у ЕЗ уваходзіць толькі Славенія. Харватыя павінная далучыцца да Еўразвяза ў ліпені 2013 года.

Нагадаем, што Чарнагорыя аддзялілася ад Сербіі ў 2006 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках