16 траўня 2024, Чацвер, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урачыстая перадача Статута ВКЛ адбудзецца ў Менску 7 чэрвеня

22
Урачыстая перадача Статута ВКЛ адбудзецца ў Менску 7 чэрвеня

Цырымонія пройдзе ў чацвер у будынку Нацыянальнага гістарычнага музея.

Чакаецца, што ў ёй прымуць удзел прадстаўнікі беларускага ўрада, паведамляе «Еўрарадыё».

Нагадаем, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года быў выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Асобнік быў ацэнены ў 45 тысяч даляраў. Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў дзеля яго выкупу. Частку грошай даслалі ахвярадаўцы з розных рэгіёнаў краіны, а рэшту сумы - 30 тысяч даляраў - ахвяравала кампанія «Альпары».

Адзначым, што ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, а ў Беларусі няма ні аднаго.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках