5 траўня 2024, Нядзеля, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія візы ў аэрапорце змогуць атрымаць не ўсе

8
Беларускія візы ў аэрапорце змогуць атрымаць не ўсе

Замежнікі, у краінах пражывання якіх ёсць дыппрадстаўніцтвы Беларусі, з 1 верасня не змогуць атрымаць беларускую візу ў аэрапорце.

Як паведаміў на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, адпаведныя змены ў візавыя правілы ўнесеныя Радай міністраў, перадае «Інтэрфакс».

«З 1 верасня 2012 года магчымасць атрымання ўязных віз у нацыянальным аэрапорце захоўваецца толькі дзеля грамадзянаў замежных дзяржаў, у якіх адсутнічаюць дыпламатычныя прадстаўнiцтвы або консульскiя ўстановы Беларусі», - адзначыў А.Савіных.

Грамадзяне дзяржаў, у якіх маюцца беларускія замустановы, маюць права атрымаць візу ў аэрапорце, «толькі калі яны прыбываюць у складзе афіцыйных дэлегацый па запрашэнні органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, а таксама ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка», - падкрэсліў ён. У той жа час, новая рэдакцыя візавых правілаў прадугледжвае спрашчэнне выдачы беларускіх віз, вызваленне ад неабходнасці атрымання віз замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія маюць сапраўдны від на жыхарства ў Беларусі. Пашыранае таксама кола асоб, якія маюць права на наведванне месцаў пахаванняў, вызначаныя падставы дзля атрымання беларускай візы для лячэння, паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках