У Менску лопаюцца трамвайныя рэйкі (Фота)
16- 10.07.2012, 15:15
Відавочцы паведамляюць аб аварыі на скрыжаванні вуліц Казлова і Батанічнай.
Трамвайную рэйку тут літаральна вырвала з бетоннага пакрыцця.
Як паведаміў карэспандэнту партала Interfax.by дырэктар філіяла «Трамвайны парк» Алег Сінькевіч, у паказаным месцы сапраўды мела месца няштатная сітуацыя, у бок Серабранкі ў руху трамваяў адбылася затрымка. Аднак ужо зараз машыны, якія рухаюцца з цэнтра, накіроўваюць для развароту ў трамвайны парк - рэйка лопнула пасля скрыжавання, таму такая магчымасць захавалася.
Такім чынам, трамвайны рух у бок Серабранкі пакуль што заканчваецца на Батанічнай. У бок цэнтра трамваі рухаюцца без абмежаванняў.
Фота: @a_malashkevich