4 траўня 2024, Субота, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая атака на гістарычны цэнтр Гродна (Фота, відэа)

16

Улады Гродна збіраюцца пабудаваць транспартнае кальцо на ўскраінах гістарычнага цэнтра - у пазбяганне аўтамабільных затораў.

Гісторыкі б'юць трывогу: праект выракае на знішчэнне цэлы старадаўні квартал, перадае Белсат.

Згодна з праектам, дарога пройдзе ў 6 метрах ад сінагогі - помніка архітэктуры XVI стагоддзя. «Гродна губляе велізарную частку гістарычнай прасторы. Перш за ўсё гэта яўрэйскі квартал - наогул не даследаваны, дзе археалагічныя раскопкі зусім не праводзіліся», - кажа гісторык Андрэй Чарнякевіч.

А таксама яўрэйскія могілкі часоў князя Вітаўта, заасфальтаваныя ў савецкі час, па якіх неўзабаве павінны паехаць аўтамабілі. Акрамя могілак, сведчаць спецыялісты, на гэтай тэрыторыі размяшчаюцца ніколі не даследаваныя культурныя пласты X-XII стагоддзяў, а таксама рэшткі абарончых вежаў часоў князя Вітаўта і самага першага селішча на тэрыторыі горада. Аднак сур'ёзных навуковых даследаванняў улады не плануюць.

Краязнаўцы ж папярэджваюць аб новых экалагічных праблемах: замест пакуль зялёнага кутка - бетонныя магістралі, сцёкі ад якіх пойдуць у прылеглую рачулку Гараднічанку, а з яе - у Нёман.

Членаў мясцовай яўрэйскай абшчыны, аднак, уладам удалося пераканаць, што праект мае вялікія плюсы. Дыяспары абяцаюць добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол сінагогі і ўсталяваць помнік расстраляным падчас вайны гродзенскім яўрэям.

Менавіта вайной з аўтамабільнымі заторамі некалькі гадоў таму гарадзенскія ўлады тлумачылі і рэканструкцыю стогадовага маста праз Нёман. Чаканні тады, аднак, не апраўдаліся: транзітны транспарт лінуў у гістарычны цэнтр з новай сілай, а заторы толькі павялічыліся.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках