29 красавiка 2024, панядзелак, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рыхтуюцца зрабіць па-савецку пільнай

51
Беларусь рыхтуюцца зрабіць па-савецку пільнай

Беларусі неабходны адзіны закон аб бяспеке, які б навучыў пільнасці ўсіх без выключэння грамадзян краіны.

Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні пастаяннай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспеке Анатоль Ваньковіч, піша «Ежедневник».

Як заявіў падчас брыфінгу намеснік старшыні пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па нацыянальнай бяспеке, старшыня камісіі «парламенцкага» сходу па бяспеке, абароне і барацьбе са злачыннасцю Анатоль Ваньковіч, Беларусі сёння жыццёва неабходны адзіны закон аб бяспеке.

«Але гэты асноватворны закон павінен быць для ўсіх, бо неабходна, што датычыцца пытанняў бяспекі, каб працаваў не толькі сілавы блок. Пачынаючы з самага малога звяна, з прадпрыемстваў любой формы ўласнасці, кіраўнік абавязаны ведаць, разумець не толькі пытанні, якія тычацца пажарнай бяспекі, аховы працы, але і ў цэлым, у кожнай сітуацыі кіраўнік абавязаны ведаць, як дзейнічаць. Я разумею, што гэта, хутчэй за ўсё, будзе затратна, так як неабходна і навучанне, і людзі, якія павінны гэтым займацца. Але гэта неабходна!»- заявіў А.Ваньковіч.

Гаворка ідзе не толькі аб распрацоўке і прыняцці адпаведнага закона, але і аб глабальным навучанні ўсіх грамадзян краіны пільнасці - прыблізна так, як было ў свой час у Савецкім Саюзе. Ён будзе тычыцца ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства і рабіць асаблівы ўпор на інфармацыйную бяспеку дзяржавы.

«Вы паглядзіце, куды ў нас дзеўся шэраг дзяржаў, якія былі на карце свету, - яны перасталі існаваць за кароткі прамежак часу. Чаму? Таму што пытанням бяспекі не была нададзена належная ўвага. Справа ў тым, што інфармацыйную зброю неабходна сёння разглядаць сур'ёзна. Падыходы да гэтага павінны быць больш строгімі. Таму што ўздзеянне такога роду зброі нашмат страшней і мацней, чым зброі масавага паражэння. Мы пра гэта гаварылі і гаворым неаднаразова», - заявіў А.Ваньковіч.

Акрамя таго, па перакананню «дэпутата», неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на моладзь, на працу з ёй.

«Дэпутаты» нашай камісіі па бяспеке, абароне, барацьбе са злачыннасцю кажуць пра тое, што мы павінны ставіць пытанне аб канцэпцыі ваенна-патрыятычнага, духоўнага, маральнага выхавання нашай моладзі. Гэта неабходна рабіць», - рэзюмаваў Анатоль Ваньковіч.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках