3 траўня 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Maxima ў Беларусі стане «Скарбонкай» і «Кропкай»

7
Maxima ў Беларусі стане «Скарбонкай» і «Кропкай»

Два таварных знака - «Скарбонка» і «Кропка» - папоўнілі рэестр Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі.

Іх праваўладальнікам з'яўляецца замежная кампанія «Глера Маркет». Аналітыкі звязваюць яе з добра вядомай шматлікім беларусам балтыйскай сеткай харчовых крамаў Maxima.

«Глера Маркет» з 2009 года праводзіць у Беларусі актыўную падрыхтоўчую дзейнасць па адкрыцці сеткі харчовых магазінаў. З гэтай мэтай зарэгістравана некалькі даччыных кампаній, заключаны інвестыцыйныя дамовы з мясцовымі органамі ўлады на адкрыццё крам, піша «Заўтра тваёй краіны».

Паводле ацэнак экспертаў, з запускам праекту гэтая сетка можа ўвайсці ў лік дзесяці найбуйнейшых (прынамсі, па ліку гандлёвых кропак) на тэрыторыі Беларусі. У ліку гарадоў, дзе могуць з'явіцца крамы новай сеткі, фігуруюць: Светлагорск, Мазыр, Гомель, Жлобін, Салігорск, Слуцк, Фаніпаль, Ваўкавыск, Бяроза і, вядома, Менск.

Уладальнікі і кіраўніцтва Maxima (сетка і брэнд належаць кампаніі Vilniaus prekuba) да нядаўняга часу спрабавалі абстрагавацца ад праекту «Глера Маркет» у Беларусі, называючы яго абсалютна незалежным і ніяк не звязаным з самым вядомым у Балтыі гандлёвым брэндам.

Тым не менш, як высветлілі беларускія журналісты, каманда, якая цяпер прасоўвае праект «Глера Маркет» у Беларусі складаецца з былых супрацоўнікаў Vilniaus prekybа. Адным з ідэйных натхняльнікаў «Глера Маркет» называюць Міндоўга Марцінкявічюса, які з'яўляецца саўладальнікам Vilniaus prekybа.

Што яшчэ паказвае на сувязь беларускага праекта з літоўскім, так гэта даменнае імя, зарэгістраванае ў пачатку 2012 года - maximabelarus.by. Яго ўладальнікам з'яўляецца вільнюская кампанія Maxima Group, якая кіруе крамамі аднайменнай сеткі ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Балгарыі і Польшчы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках