17 траўня 2024, Пятніца, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае ад Італіі сістэмы СПА SAMP/T

1
Украіна атрымае ад Італіі сістэмы СПА SAMP/T

І артылерыю.

Урад Італіі мерыцца зацвердзіць 9-ы пакет вайсковай дапамогі для Украіны да саміту "Групы сямі" 13 чэрвеня. У яго ўвойдзе сістэма СПА SAMP/T.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Урад на чале з Джорджыяй Мэлані наважыў ухваліць дзявяты міжміністэрскі ўказ аб вайсковай дапамозе Украіне, які ўключае сістэму супрацьпаветранай абароны SAMP/T.

Італія мае пяць такіх сістэм, і Рым мае намер перадаць Украіне сістэму, якую ён пазычаў Славаччыне. Яшчэ частка сістэм выкарыстоўваюць для абароны месца правядзення саміту G7.

Новы пакет дапамогі таксама будзе ўключаць артылерыю.

Паводле крыніц выдання супраць выступае «Ліга» Матэа Сальвіні, але пакет мае набраць дастатковую колькасць галасоў у сваю падтрымку ў парламенце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках