29 красавiка 2024, панядзелак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец папярэдзіў Мэрылiна Мэнсана

97
Чаргінец папярэдзіў Мэрылiна Мэнсана

Старшыня Грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец пракаментаваў прыезд скандальнага рок-гурта ў Менск.

Мікалай Чаргінец, не знаёмы з творчасцю групы, папярэджвае іх: «Калі парушаць нашыя маральныя каштоўнасці, Савет можа зрэагаваць».

Між тым, старшыня Грамадскага савета па маральнасці, які спрабаваў у 2010 годзе адмяніць выступ нямецкага гурта Rammstein нібыта за прапаганду парнаграфіі, з творчасцю скандальных Мэнсанаў дрэнна знаёмы, піша «Салiдарнасць».

- Мала пра іх ведаю. Гэта сатаністы? У першую чаргу праваахоўныя органы і Міністэрства культуры павінны рабіць адпаведныя высновы. У нас ёсць законы, якім мы павінны падпарадкоўвацца.

Аб Савеце па маральнасці Мікалай Чаргінец кажа, што гэта «не забаронны орган».

- Але калі народу нахамяць, абразяць або парушаць нашы маральныя каштоўнасці, то савет па маральнасці можа зрэагаваць, - папярэджвае старшыня арганізацыі.

Marilyn Manson - эпатажны гурт, вядомы разняволенасцю ў словах і паводзінах на сцэне, пастаянна ладзіць правакацыйныя шоў з дэманстрацыяй розных частак цела.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках