5 траўня 2024, Нядзеля, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяну Рэвяка дапыталі за артыкул аб усёдазволенасці КДБ

11
Таццяну Рэвяка дапыталі за артыкул аб усёдазволенасці КДБ

Сёння днём праваабаронцу выклікалі на допыт у камітэт дзяржбяспекі.

У палове адзінаццатай раніцы 17 жніўня члену Савета праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяне Рэвяка з утоенага нумара патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і прапанаваў пад'ехаць да іх для размовы. Праваабаронца запатрабавала даслаць ёй афіцыйную павестку. У 11:10 супрацоўнік КДБ капітан Рубінаў Аляксандр Мікалаевіч уручыў Таццяне Рэвяка павестку на 12 гадзін, у якой указана прычына выкліку «у якасці асобы, дасведчанай пра абставіны, якія маюць значэнне для забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Праваабаронца распавяла сайту charter97.org аб тым, што адбывалася на допыце.

«У КДБ мяне дапытвалі пра публікацыю на сайце «Вясны» пад назвай «У Магілёве КДБ умешваецца ў выбарчы працэс». Мне таксама паказвалі раздрукоўкі з сайта charter97.org гэтай жа перадрукаванай інфармацыі пад загалоўкам «Магілёўскі КДБ тэрарызуе зборшчыкаў подпісаў», - распавяла Таццяна Рэвяка.

Праваабаронца пацвердзіла супрацоўнікам КДБ, што інфармацыю на сайце ПЦ «Вясна» размясціла яна.

«Пыталіся, ці звярталася я ў мясцовае аддзяленне КДБ з тым, каб пацвердзіць інфармацыю, размешчаную ў артыкуле. На што я выказала сумнеў, што калі б я звярнулася ў КДБ, наўрад ці мне далі б інфармацыю пра гэты выпадак», - падзялілася Таццяна Равяка .

«Супрацоўнікі КДБ таксама задавалі пытанне, ці ўсведамляла я, што калі апублікаваная інфармацыя не пацвердзіцца, то гэты артыкул будзе дыскрэдытаваць органы дзяржаўнай бяспекі Беларусі. На што я спытала - ці стаіць пытанне аб прыцягненні мяне да адказнасці? Яны адказалі, што не стаіць», - адзначыла яна.

«Усё гэта сведчыць аб узмоцненай увазе супрацоўнікаў КДБ да выбарчай кампаніі і да дзейнасці праваабаронцаў», - сказала праваабаронца.

Нагадаем, у публікацыі, з-за якой дапыталі праваабаронцу, распавядалася пра тое, што ў Магілёве супрацоўнік спецслужбаў уварваўся ў кватэру зборшчыка подпісаў Уладзіслава Ярашава і спрабаваў даведацца пра тое, колькі плацяць за збор подпісаў, хто кіруе гэтым працэсам і арганізоўвае яго. Ён пагражаў Уладзіславу Ярашаву, які з'яўляецца студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Куляшова, адлічэннем з вучобы за яго працу ў камандзе апазіцыйнага кандыдата, а таксама прапаноўваў супрацоўніцтва з КДБ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках