1 траўня 2024, Серада, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі затрымалі распаўсюдніка незалежнай прэсы

4
У Гомелі затрымалі распаўсюдніка незалежнай прэсы

Аляксандра Працко, які распаўсюджвае газету «Новы Час», абвінавацілі ў парушэнні Правілаў гандлю.

Прыкладна ў 9 раніцы ў Гомелі на прывакзальнай плошчы затрымалі грамадскага распаўсюдніка газеты «Новы Час» Александрa Працко. Яго даставілі ў аддзяленне міліцыі па Чыгуначным раёне і абвінавацілі ў парушэнні Правілаў гандлю, паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, паведамляе ПЦ «Вясна».

Наступны званок праваабаронцу паступіў прыкладна праз гадзіну, затрыманы актывіст Аляксандр Працко паведаміў, што яго вязуць на міліцэйскай машыне назад да таго месца, дзе затрымалі. Са слоў Аляксандра, у аддзяленні склалі пратакол апытання і заявілі, што калі ён ім спатрэбіцца, выклічуць павесткай. Аляксандр мае намер працягнуць распаўсюджванне незалежнай прэсы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках