29 красавiка 2024, панядзелак, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Міхалевіч: Інтэрполу правы чалавека найменш цікавыя

Алесь Міхалевіч: Інтэрполу правы чалавека найменш цікавыя

Нягледзячы на адмову выдачы Бакіевых, Беларусь цесна супрацоўнічае з Інтэрполам.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч пракаментаваў сайту charter97.org знаходжанне ў Менску Джаныбека Бакіева, брата экс-кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева, якога шукае Інтэрпол.

«Кожная краіна сама вызначае, каго з тых, хто  адшукваецца Інтэрполам выдаваць, а каго не. Дзяржава сама вырашае, хто, на яе думку, у гэтым спісе з'яўляецца сапраўдным злачынцам, а хто не», - сказаў палітык.

«Супрацоўніцтва Беларусі з Інтэрполам ажыццяўляецца вельмі шчыльна. Большасць чыноўнікаў Інтэрпола супрацоўніцтвам з Беларуссю задаволены. Па такіх пытаннях, як спыненне нелегальнай міграцыі і кантрабанды наркотыкаў, Беларусь выконвае свае абавязацельствы і задавальняе Інтэрпол. А для чыноўнікаў такіх структур, як Інтэрпол, правы чалавека цікавыя ў найменшай ступені», - лічыць Алесь Міхалевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках