20 траўня 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага вітае вызваленне Сурапіна

1
Дэпутат Бундэстага вітае вызваленне Сурапіна

Аднак Біжан Джыра-Сарай лічыць непрымальным абмежаванне журналіста ў перамяшчэнні.

Дэпутат нямецкага Бундэстага і ПА АБСЕ, нямецкі дэмакрат Біжан Джыра-Сарай вітае вызваленне Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, перадае «Радыё Свабода».

«Зрэшты, гэта толькі першы важны крок у правільным накірунку. Далейшае абмежаванне волі іх перамяшчэння з'яўляецца непрымальным, - адзначае ў сваёй заяве нямецкі палітык. - Свабода выказвання меркаванняў і свабода перамяшчэння гэта ўніверсальныя базавыя правы. Абвінавачванні супраць студэнтаў павінны быць знятыя».

У ліпені Біжан Джыра-Сарай рашуча асудзіў арышты ў Беларусі ў сувязі з акцыяй «плюшавых медзведзянятаў» і назваў гэта «сумным сведчаннем чалавечай знявагі ў Беларусі з боку дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі». Тады ён заявіў аб сваёй апеке над палітвязнем Антонам Сурапіным у рамках кампаніі «Libereco - Partnership for Human Rights».

Нагадаем, 6 ліпеня 2012 года быў затрыманы і ўзяты пад варту ў СІЗА КДБ Сяргей Башарымаў, а 13 ліпеня 2012 года - фатограф Антон Сурапін. 16 і 23 ліпеня адпаведна, ім было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». Такім чынам КДБ Беларусі расцаніла размяшчэнне Антонам Сурапіным фатаграфій меркаванага палёту шведскага самалёта ў беларускай паветранай прасторы. Яшчэ больш абсурднымі выглядаюць абвінавачванні Сяргея Башарымава, які здаваў у арэнду кватэру грамадзянам Швецыі, у садзейнічанні пераходу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

17 жніўня Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава вызвалілі пад падпіску аб нявыяздзе. Яны да гэтага часу знаходзяцца пад следствам і не маюць права без дазволу выязджаць са сваіх родных гарадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках