27 красавiка 2024, Субота, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус трапіў у лабавую аварыю ў Менску (Фота)

13

Аварыя з удзелам грамадскага транспарту адбылася сёння ў Менску.

На вуліцы Шаранговіча, у раёне дома № 59, маршрутны аўтобус лоб у лоб сутыкнуўся з легкавым Peugeot. Траўмы атрымаў кіроўца аўтамабіля, яго з месца ДТЗ забрала хуткая дапамога. У аўтобусе, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Як паведамілі парталу Interfax.by у Дзяржаўтаінспекцыі Фрунзенскага раёна, Peugeot выехаў на паласу сустрэчнага руху. Інспектары не выключаюць, што кіроўца легкавушкі мог дрэнна сябе адчуваць, з-за чаго і дапусціў аварыю. Гэтая інфармацыя правяраецца.

Сур'ёзных наступстваў удалося пазбегнуць дзякуючы прафесіяналізму кіроўцы аўтобуса. Ён своечасова заўважыў Peugeot, які ехаў насустрач, і паспеў знізіць хуткасць. У выніку ў момант сутыкнення аўтобус амаль не рухаўся.

Тым не менш, абодва транспартныя сродкі пашкоджаны. У аўтобуса лопнула лабавое шкло, а вось у легкавушкі пашкоджанні больш сур'ёзныя: пацярпеў маторны адсек і крылы.

Гэтая аварыя - другая за апошнія два дні з удзелам грамадскага транспарту. Нагадаем, учора раніцай у Серабранцы сутыкнуліся два маршрутных аўтобуса.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках