9 траўня 2024, Чацвер, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развітваюцца з хакеістам Канстанцінам Кальцовым

11
У Менску развітваюцца з хакеістам Канстанцінам Кальцовым

Цырымонія праходзіць у парку Горкага.

У Менску развітваюцца з хакеістам Канстанцінам Кальцовым. Цырымонія праходзіць у парку Горкага - у крытым катку клуба «Юнацтва». Менавіта там экс-гулец нацыянальнай каманды рабіў першыя крокі ў хакеі. Onliner апублікаваў фотарэпартаж з развітання.

У пачатку красавіка стала вядома, што цела хакеіста крэмавалі ў ЗША. Яго прах пазней даставілі ў Беларусь.

Цырымонія развітання пачалася а 10.00 у фае крытага катка. Выбар месца сімвалічны: менавіта ў «Юнацтве» Кальцоў пачаў займацца хакеем. Развітацца з ім прыйшлі заўзятары, трэнеры, хакеісты.

Як раней пісала «Зеркало», парэшткі Кальцова будуць пахаваныя на могілках пры вёсцы Чудзенічах (Лагойскі раён).

Нагадаем, выхаванец менскага «Юнацтва», які сустракаўся некалькі гадоў з тэнісісткай Арынай Сабаленкай, памёр 18 сакавіка 2024 года ва ўзросце 42 гадоў. Трагедыя адбылася ў гатэлі ў Маямі, дзе спыняўся спартовец.

Яго апошнім месцам працы быў расейскі клуб «Салават Юлаеў» з Уфы, дзе Канстанцін уваходзіў у трэнерскі штаб каманды.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках