14 траўня 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту, у эфір не пусцяць

27
Кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту, у эфір не пусцяць

ЦВК не пусціць у эфір БТ кандыдатаў, якія заклікаюць ігнараваць «парламенцкія выбары».

Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты злоўжываюць правам на перадвыбарчую агітацыю, заявіў БелТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, каментуючы выпадкі, калі праграмныя выступленні прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат утрымлівалі заклікі да байкоту выбараў.

Запісваць перадвыбарчыя выступы кандыдатаў у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» пачалі ў канцы мінулага тыдня. Тым не менш, сцвярджае Лазавік, ад акруговых выбарчых камісій ужо паступаюць звароты ў сувязі з тым, што некаторыя кандыдаты «падмяняюць перадвыбарчую агітацыю агітацыяй па зусім іншых матывах».

«Знаходзяцца грамадзяне, якія хочуць за дзяржаўны кошт агітаваць за антыдзяржаўныя мерапрыемствы, за зрыў выбарчай кампаніі. Гэта супярэчыць выбарчаму заканадаўству, якое прадугледжвае перадвыбарчую агітацыю, якая павінна быць накіравана на падахвочванне выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах, у галасаванні, а не наадварот», - падкрэсліў сакратар ЦВК.

«Калі дзесьці хтосьці агітуе за байкот, то гэта, можа быць, не з'яўляецца парушэннем грамадзянскага, адміністрацыйнага, крымінальнага заканадаўства. Да самога кандыдата ў дэпутаты ніякіх санкцый прымяняцца не будзе, але яго выступ у эфір не пойдзе», - растлумачыў Лазавік.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках