5 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Віцебскай вобласці ва ўборачную прадаюць «чарніла»

14

У Віцебскай вобласці падчас уборачнай кампаніі з прылаўкаў крам павінна было знікнуць таннае пладова-ягаднае віно.

Такое даручэнне, на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама агучыў губернатар Аляксандр Касінец. Як піша партал «Наш Дом», выконваць патрабаванні вялікага начальства мясцовы гандаль не спяшаецца.

Рашэнне аб забароне было абумоўлена нізкай вытворчай дысцыплінай, цесна звязанай з ужываннем алкаголю на працоўным месцы, і прапарцыйна высокім узроўнем выпадкаў гібелі і цяжкага траўматызму. «Хай на прылаўках застануцца толькі алкагольныя напоі больш дарагога сегмента», - сказаў губернатар.

Выконваецца яго даручэнне так сабе. У Талачынскім раёне Віцебскай вобласці мясцовы вінзавод вырабляе пладова-ягаднае віно. Яго магутнасці дазваляюць выпускаць у год 50 тыс. дал вінаградных і 800 тыс. дал пладова-ягадных він. Асартыментны пералік алкагольнай прадукцыі складае каля 50 найменняў. Сярод самых танных - віно «Дачнае». Менавіта ім, нягледзячы на распараджэнне губернатара, заваленыя прылаўкі Талачынскіх крам.

Кіраўнік завода Анатоль Анюхоўскі па сумяшчальніцтве з'яўляецца членам «савета рэспублікі» ад Віцебскай вобласці. Гэта, мабыць, той рэдкі для Беларусі выпадак, калі прадстаўнічая ўлада апынулася больш уплывовай, чым выканаўчая, робіць выснову партал.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках