30 красавiка 2024, aўторак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва паскардзілася на Зайцава ў Генпракуратуру

10
Любоў Кавалёва паскардзілася на Зайцава ў Генпракуратуру

29 красавіка Любоў Кавалёва пісьмова звярталася да начальніка СІЗА КДБ, спрабуючы высветліць, дзе знаходзяцца запісы сына.

Двойчы - 4 чэрвеня і 13 ліпеня - да старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. «Ні на адзін са зваротаў пісьмовага адказу я не атрымала», - канстатавала Кавалёва.

Таму 31 жніўня яна накіравала заказным лістом скаргу на імя генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, паколькі, па словах Кавалёвай, «у адпаведнасці з артыкулам 125 Канстытуцыі генпракурор ажыццяўляе вышэйшы нагляд за выкананнем законнасці ў краіне».

«Я дамагаюся выканання ў дачыненні да мяне артыкула 40 Канстытуцыі. Яны павінны даваць мне адказы. Аднак генерал Зайцаў ігнаруе Канстытуцыю. КДБ у асобе Зайцава быў абавязаны разгледзець мой зварот і даць адказ у тэрмін. Нават адмова ад разгляду заявы павiнна быць пiсьмова матывавана», - заявіла Кавалёва БелаПАН.

Артыкул 40 Канстытуцыі абвяшчае: «Кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы. Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы абавязаны разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павiнна быць пiсьмова матываванай».

«Запісы сына, зробленыя ў судзе і падчас сустрэч з адвакатам, не ўтрымліваюць дзяржаўнай таямніцы, яны былі агучаны ў судзе. Аднак жоўтая папка, у якой яны знаходзіліся, мне была перададзена пустой», - канстатавала Кавалёва.

30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Зміцера Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінаватымі ў нібыта здзяйсненні тэрарыстычнага акту на станцыі «Кастрычніцкая» менскага метрапалітэна, у выніку якога загінула 15 і пацярпела больш за 160 чалавек, і прысудзіў іх да выключнай меры пакарання - смяротнай кары.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках