17 траўня 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: гангрэна таталітарызму зарадзілася ў Беларусі (Фота)

15

На рок-фестывалі Kubana 4 жніўня гурт «Ляпіс Трубяцкі» падтрымаў Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Лідэр гурта Сяргей Міхалок звярнуўся да публікі: «Давайце не забываць, што гангрэна таталітарызму, якая цяпер распаўзаецца па ўсім былым Савецкім Саюзе, зарадзілася ў нас, у Беларусі. Тое, што зараз адбываецца ў Расеі, на Украіне і гэтак далей, спачатку адбылося на нашай зямлі. Таму давайце пакажам нашу падтрымку тым адважным хлопцам, якія не проста мелюць языком, а робяць рэальную справу - змагаюцца за свабоду! 4 жніўня - дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Мы салідарныя!»

«Ляпіс Трубяцкі» з праграмай «Не быць скотам» быў адным з хэдлайнераў пяцідзённага фестывалю, на якім у гэтым годзе таксама выступілі The Offspring, Korn, Sum 41, Gogol Bordello, «Ленінград» і многія іншыя вядомыя артысты, піша .

Сусветная прэм'ера новай канцэртнай праграмы «Рабкор Live» адбудзецца 29 жніўня ў Крыме, у рамках нулявога дня фестывалю «Джаз Кактэбель».

Фота starevil

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках