20 траўня 2024, панядзелак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Беларусы могуць звярнуцца ў Страсбургскі суд

14
Валянцін Стэфановіч: Беларусы могуць звярнуцца ў Страсбургскі суд

Забарона на выезд з Расеі беларусаў па палітычных прычынах парушыць канвенцыю па правах чалавека.

Намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч пракаментаваў сайту charter97.org заяву МУС аб тым, што Беларусь і Расея абмяняюцца інфармацыяй аб «невыязных» грамадзянах.

«Ці азначае гэта, што беларускіх апазіцыянераў не выпусцяць з Расеі? Складана сказаць. Пра ўніфікацыю базы невыязных яны даўно заяўлялі. Паглядзім, што будзе», - лічыць праваабаронца.

«Калі беларусаў не выпусцяць з Расеі па палітычных матывах, тады яны могуць падаць скаргу ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Пасля таго, як пройдуць усе расейскія судовыя інстанцыі, вядома. Расея з'яўляецца членам Савета Еўропы і яна ратыфікавала Еўрапейскую канвенцыю аб абароне праў чалавека і асноўных свабод. Калі Расея будзе абмяжоўваць выезд беларусам па прычынах, не звязаных з расейскім заканадаўствам (улік у КДБ Беларусі і да т.п.), тады беларусы змогуць звяртацца ў Страсбургскі суд, прайшоўшы ўсе інстанцыі ў расейскіх судах. У такім выпадку можна будзе патрабаваць і кампенсацыю», - сказаў Валянцін Стэфановіч.

«Мы абмяркоўвалі з расейскімі калегамі, што магчымая такая сітуацыя, што РФ, парушыўшы правы чалавека, не будзе выпускаць за мяжу беларускіх грамадзян», - падзяліўся праваабаронца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках