10 траўня 2024, Пятніца, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларускіх апазіцыянераў закрыюць расейскую мяжу

44
Для беларускіх апазіцыянераў закрыюць расейскую мяжу

Беларусь і Расея абмяняюцца інфармацыяй аб «невыязных» грамадзянах.

Міграцыйныя службы Беларусі і Расеі абмяркуюць у Менску пытанні абмену інфармацыяй аб грамадзянах, якім абмежаваны выезд за межы «саюзнай дзяржавы», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у МУС Беларусі

«7-8 жніўня ў Менску будзе ісці гаворка аб падрыхтоўцы пагадненняў, якія прадугледжваюць узаемнае прызнанне рашэнняў аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю «саюзнай дзяржавы» грамадзян трэціх краін, а таксама абмен дадзенымі аб асобах, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд», - паведамілі ў МУС.

Там удакладнілі, што ў гэтыя дні ў беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенню ўзгодненай міграцыйнай палітыкі ў рамках «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

Дэлегацыю Беларусі на дадзеным пасяджэнні ўзначальвае намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, расейскую - намеснік дырэктара Федэральнай міграцыйнай службы Анатоль Кузняцоў, паведамілі ў МУС.

Прадстаўнікі МУС Беларусі і ФМС Расеі таксама абмяркуюць пытанні «фарміравання агульных падыходаў у пытаннях міграцыйнай палітыкі і рашэнне праблем у галіне роўных праў грамадзян на тэрыторыі «саюзнай дзяржавы», паведамілі ў МУС.

Акрамя таго, адзначылі ў міністэрстве, бакі «абмяняюцца інфармацыяй аб змяненнях заканадаўства ў разгляданай сферы, а таксама абмяркуюць шэраг праектаў двухбаковых міжнародных дагавораў». Будуць абмеркаваны і пытанні «удасканалення механізму забеспячэння роўных праў грамадзян РБ і РФ на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў – удзельнікаў «саюзнай дзяржавы», падкрэслілі ў МУС.

«На разгляд таксама вынесены асобны блок пытанняў, звязаных з супрацоўніцтвам у барацьбе з незаконнай міграцыяй, у тым ліку пры правядзенні аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў «Нелегал», праінфармавалі ў ведамстве.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках