27 красавiка 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Платону Лебедзеву скарацілі тэрмін з 13 да 9 гадоў

2
Платону Лебедзеву скарацілі тэрмін з 13 да 9 гадоў

Вельскі раённы суд знізіў экс-кіраўніку МФА «Менатэп» Платону Лебедзеву тэрмін да 9 гадоў і 8 месяцаў.

Калі рашэнне суда ўступіць у сілу, то Лебедзеў можа выйсці на волю праз 6 месяцаў і 24 дня. Адвакаты назвалі такое рашэнне суда нечаканым, перадае «Газета.Ru».

У ліпені адвакаты Лебедзева падалі ў Вельскі раённы суд хадатайніцтва аб змякчэнні пакарання іх падабароннаму. Абарона былога бізнэсмэна звярнула ўвагу суда на змены, унесеныя ў Крымінальны кодэкс, і просіць скараціць пакаранне іх падабароннаму да фактычна адбытага. Пры гэтым, падкрэсліваюць адвакаты, дадзеныя змены распаўсюджваюцца ў тым ліку на асоб, якія ужо адбываюць пакаранне.

Напярэдадні дзяржаўны абвінаваўца заявіў суду, што не бачыць падстаў для зніжэння пакарання да фактычна адбытага, аднак папрасіў суд задаволіць хадатайніцтва часткова і прызначыць пакаранне ў выглядзе 11 гадоў 3 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, замест ранейшых 13.

Як адзначалася ў каментары адваката Аляксея Мірашнічэнкі, размешчаным на сайце прэс-цэнтра Хадаркоўскага і Лебедзева, «былы «юкасавец» Уладзімір Пераверзін, якому ставіліся ў віну тыя ж дзеянні, што і Хадаркоўскаму з Лебедзевым (з той жа кваліфікацыяй і па тых жа абставінах), ужо на волі менавіта ў сувязі з тымі зменамі Крымінальнага кодэкса, на якія зараз спасылаецца абарона Лебедзева».

Раней Лебедзеў двума прысудамі быў асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волі. Сваё пакаранне ён адбывае ў калоніі ў Вельске Архангельскай вобласці. Мясцовы суд, а затым і касацыйная інстанцыя адмовіліся ўмоўна-датэрмінова выпусціць асуджанага.

Аб другой крымінальнай справе ў дачыненні да Хадаркоўскага і Лебедзева стала вядома, калі завяршаўся першы судовы працэс. У снежні 2010 года ў рамках «другой справы» экс-кіраўнікоў ЮКАСа прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж нафты і легалізацыю выручкі ад яе продажу. Праз паўгады Масгарсуд знізіў тэрмін пакарання з 14 да 13 гадоў.

Тэрмін Лебедзева вылічаецца з 2003 года - з дня арышту па «першай справе» ЮКАСа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках