6 траўня 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Офіс Эштан экстрана збірае інфармацыю аб сітуацыі з амбасадай Швецыі

5
Офіс Эштан экстрана збірае інфармацыю аб сітуацыі з амбасадай Швецыі

Офіс вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі «у тэрміновым парадку збірае інфармацыю аб сітуацыі з закрыццём шведскай амбасады ў Менску».

Інфармацыя збіраецца «для поўнага і ўсебаковага абмеркавання таго, што адбываецца усімі сябрамі ЕЗ».

Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік прэс-сакратара Кэтрын Эштан Себасціен Брабант.

Ён нагадаў, што 3 жніўня Эштан ужо рабіла заяву, у якой «выказала глыбокую занепакоенасць рашэннем беларускіх улад выслаць шведскага амбасадара».

«Еўрапейскі звяз зноў заяўляе аб сваёй прыхільнасці ўсім абавязальніцтвам у рамках Венскай канвенцыі і ажыццяўленню канструктыўных адносін з яго партнёрамі ў рэчышчы дыпламатычных нормаў, - падкрэсліў Брабант. - Як ужо адзначалася, ЕЗ і яго дзяржавы-удзельнікі застаюцца адданыя мадэрнізацыі Беларусі і распаўсюджанню ў краіне еўрапейскіх каштоўнасцей, у прыватнасці дэмакратыі, праў чалавека і вяршэнства закона.

Намеснік прэс-сакратара нагадаў, што сітуацыя, якая склалася ў дыпламатычных адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй, будзе абмяркоўвацца на бліжэйшым пасяджэнні камітэта па пытаннях палітыкі і бяспекі ў Брусэлі.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ 3 жніўня заявіла, што рашэнне Менска пра непадаўжэнне акрэдытацыі амбасадару Швецыі Стэфану Эрыксану «парушае нормы адносін паміж дзяржавамі».

8 жніўня МЗС Беларусі абвясціў пра водгук супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Швецыі ў поўным складзе. Шведскаму боку прапанавана распачаць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Менска да 30 жніўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках