10 траўня 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: ЕЗ павінен праявіць салідарнасць са Швецыяй

15
Радаслаў Сікорскі: ЕЗ павінен праявіць салідарнасць са Швецыяй

Пра гэта міністр замежных спраў Польшчы напісаў у сваім твітэры.

«Швецыя можа ганарыцца сваёй роляй у абароне праў чалавека ў Беларусі. ЕЗ павінен праявіць салідарнасць», - напісаў Радаслаў Сікорскі.

Нагадаем, сёння стала вядома, што Беларусь адклікае сваю амбасаду ў Швецыі і ўсіх яе супрацоўнікаў. У якасці прычыны адклікання дыппрадстаўніцтва МЗС назваў выправаджэнне са Швецыі двух беларускіх дыпламатаў. Гэта адбылося пасля рашэння беларускага боку пра непадаўжэнне акрэдытацыі амбасадару Швецыі ў Менску Стэфану Эрыксану.

Дыпламатычны скандал стаў працягам гісторыі шведскага «плюшавага дэсанта».

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. Маладым людзям прад'явілі абвінавачванні ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Ім пагражае да 7 гадоў турмы.

Лукашэнка таксама зняў з пасад старшыню Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна.

Увесну гэтага года Еўразвяз ужо сутыкаўся з сітуацыяй, калі афіцыйны Менск выганяў амбасадараў Польшчы і ЕЗ. Тады ўсе краіны Звяза праявілі салідарнасць і адклікалі сваіх дыпламатаў з Беларусі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках