29 красавiка 2024, панядзелак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве «Форд» урэзаўся ў прыпынак: загінула жанчына

10
У Магілёве «Форд» урэзаўся ў прыпынак: загінула жанчына

У Магілёве кіроўца «Форд Сьера» выехаў на пешаходную частку і ўрэзаўся ў прыпынак, дзе ў гэты момант знаходзіліся дзве жанчыны.

Пра гэта паведамілі БелТА ва УДАІ МУС Беларусі.

Трагедыя адбылася напярэдадні ўвечары на вуліцы Гомельская шаша. 35-гадовы вадзіцель «Форда», мясцовы жыхар, пры абгоне сутыкнуўся з «Аўдзі А6», якая рухалася ў спадарожным напрамку. Пасля чаго кіроўца «Форда» не справіўся з кіраваннем, выехаў на правы тратуар і наехаў на жанчын, якія стаялі на прыпынку грамадскага траспарту, растлумачылі ў ДАІ.

У выніку абедзве пацярпелыя, мясцовыя жыхаркі 1966 і 1960 года нараджэння, былі шпіталізаваны з рознымі траўмамі ў Магілёўскі ШСМД. Адна з іх ноччу памерла ад раненняў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках