9 траўня 2024, Чацвер, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Смірнова: «Гэта не палітычная кампанія, а гумарыстычная дзея»

6
Галіна Смірнова: «Гэта не палітычная кампанія, а гумарыстычная дзея»

У Беларусі практыкуецца нават галасаванне мерцвякоў.

Сёння з сайтам charter97.org падзялілася сваімі думкамі Галіна Смірнова, старшыня суполкі прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці ў Бабруйску.

- Якая ў вас цяпер сітуацыя?

- Сёння вельмі шмат даводзілася размаўляць з людзьмі, многія проста не ведаюць, што 23-га верасня «выбары», пры чым людзі адукаваныя. Мне падаецца, што народ наш не чытае прэсу дый тэлебачанне не глядзіць. Многія не ведаюць.

- Адчуваецца агітацыйная пара?

- Ды не. Я бачыла стэнды з плакатамі кандыдата ад ЛДП. Гэта, пэўна, і ўсё. Але нават паўз іх людзі праходзяць, не спыняючыся. Пікетаў наогул ніхто не ладзіць. У нас ад АГП Мацвея Атары зарэгістравалі. Цяпер ён заклікае да байкоту; ён і вылучаўся толькі для таго, каб патлумачыць людзям, што выбараў няма. Але выступ нашага кандыдата не пусцілі ў эфір, замест гэтага паказвалі фота горада. Мне падаецца, што не было і ў газетах. Ён плануе здымацца. Лістоўкі былі гатовыя рабіць, але на гэта патрэбны грошы, таму людзі самі тут прымаюць актыўны ўдзел. Хто можа, на рабоце, дома копіі ўлётак робіць, у невялікай колькасці раздаем. Каб масава пусціць, то няма сродкаў. Вы ж ведаеце, што актывісту ў малым паселішчы вельмі цяжка знайсці працу. У мяне ў самой такая праблема. Не стае рэсурсаў чалавечых, каб расказаць людзям, і матэрыяльных, каб выпусціць прадукцыю. Таму што можам зрабіць на сваіх кампутарах, тое і робім. Адзінае, што нам застаецца - гэта пікеты, але нам даюць такія месцы, дзе людзі практычна не ходзяць. Стадыён фабрыкі «Славянка»: там бывае, што школьнікі займаюцца, але ж сярод дзяцей мы не будзем агітацыю праводзіць. А што можна на пустым стадыёне гаварыць, слупам нешта апавядаць? Але падчас размоў большасць людзей адказвае, што не пойдзе.

- Як змянілася жыццё ў Бабруйску перад «выбарамі»?

- Не змянілася аніяк. Заробкі нам не падвысілі. Некаторыя як зараблялі 1 мільён 200 тысяч, так і зарабляюць. Можа нехта і атрымлівае 500 даляраў, але ж гэта лічаныя людзі.

- Як паводзяцца мясцовыя ўлады?

У сувязі з выбарамі ціск, вядома ж, адчуваецца. 3 верасня мяне выклікалі ў КГБ. Калі прыносілі позву, я запыталася, ці звязана гэта з «выбарам»; мне адказалі, што толькі ўскосна. Падчас гутаркі мне паведамілі, што ў мяне ёсць ускосныя парушэнні, якія могуць прывесці да артыкула 342 ( арганізацыя дзеянняў, што груб парушаюць грамадскі парадак). На пытанне «Якія?», гэбіст узгадаў мне Народныя Сходы, за якія я адсядзела 5 дзён арышту, ускладанне кветак на Дзяды да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій. Уся размова амаль тры гадзіны вялася карэктна, ніякага націску не было, але пад канец ён мне прапанаваў падпісацца пад такім папярэджаннем, што калі я буду парушаць грамадскі парадак (а ўскосныя прыкметы правапарушэння ў мяне нібыта ёсць), то мяне чакае 342-і артыкул, які прадугледжаве пазбаўленне волі да трох гадоў. Я лічу, што гэта было запалохванне. Акрамя мяне яшчэ Бузінаева Віктара выклікалі на такую ж гутарку і прапанавалі падпісаць такую ж «азнаямляльную» паперу.

- Як мясцовыя ўлады ставяцца да гэтых «выбараў»?

- Я думаю, што ў іх там ідзе свая барацьба за гэтыя месцы, таму да нас яны ставяцца, як да смецця. Паміж сабой не могуць гэтыя месцы падзяліць, а тут яшчэ нейкія апазіцыянеры пад нагамі блытаюцца.  

- Што, на вашую думку, зменіцца пасля «выбараў»?

- Нічога. Калі «выбары» прызнаюць, то наогул нічога не зменіцца. Дый не можа, таму што там ужо даўно ўсё вырашана. Вырашана не народам, а «дзейнай уладай». Яны ідуць сваім шляхам.

- Дык на якую ідэю працаваць і для чаго, калі нічога не зменіцца?

- Я не магу прагназаваць, як у нас што атрымаецца, але вельмі шмат людзей не пойдзе. І калі яны не прыдумалі нейкіх новых механізмаў фальсіфікацый, каб «выбары» прызналі, то «выбары» могуць не адбыцца. А людзей шмат такіх, хто не пойдзе з пераканання, але шмат і такіх, хто наогул не здагадваецца і не ведае, што гэтыя «выбары» ёсць. Адзінае, што могуць пагнаць з прадпрыемстваў пагрозамі.

- Да вас як старшыні суполкі РЭП звярталіся людзі з нараканнямі на ціск на прадпрыемствах?

- Пакуль што ціха, бо «выбары» ніяк не адчуваюцца, і ціску на людзей пакуль няма. Відавочна, што гэта можа быць падчас саміх «выбараў». Тады, магчыма, мы зможам зафіксаваць факты прымусу да датэрміновага галасавання. Хвалявання ніякіх няма.  

- Якія пачуцці выклікаюць «беларускія выбары»?

- Гэта бліжэй можна аднесці не да палітычнай кампаніі, а да гумарыстычнай дзейнасці. Тое, што даўно вырашана. Павінна нешта адбыцца накштал народнага бавення з лістоўкамі, кандыдатамі.

- Можа, якую смешную гісторыю прыгадаеце з выбарчых кампаній?

- Не ведаю, смешна гэта ці не, але ў нас практыкуецца галасаванне мерцвякоў. Калі прыходзіць чалавек, а яго памерлыя родзічы ўсталі з магіл і прагаласавалі раней за жывых; і адразу можна сказаць за якую кандыдатуры былі аддадзеныя галасы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках