18 траўня 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў зноў гоняць на датэрміновае галасаванне

71
Студэнтаў зноў гоняць на датэрміновае галасаванне

У рэдакцыю сайта charter97.org звярнуўся студэнт менскага ўніверсітэта.

Як распавёў малады чалавек, усіх студэнтаў Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта прымушаюць галасаваць датэрмінова і папярэджваюць, каб яны ні ў якім разе не ўдзельнічалі ў кампаніі байкоту.

«Сёння ў нас на куратарскай гадзіне была паднятая тэма аб цяперашніх «выбарах». Па прапанове нашага куратара, усіх студэнтаў у добраахвотна-прымусовым парадку прымушаюць галасаваць датэрмінова і 23 верасня ехаць дадому», - распавёў студэнт.

«Ва ўніверсітэт прыйшоў загад «зверху». Рэктар БДАТУ - Мікалай Казаравец, які таксама з'яўляецца кандыдатам у «дэпутаты». Ён прымушае выкладчыкаў, каб тыя патрабавалі ад студэнтаў удзелу ў «выбарах». Пад гэтую справу збіраюцца подпісы, а потым усё звесткі перададуць у дэканат ці некуды вышэй», - адзначыў малады чалавек.

Прагаласаваць датэрмінова патрабуюць і ў інтэрнатах ВНУ.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках